«Дырэктарат і каманда Фонду азнаёміліся з публікацыяй Euroradio аб абвінавачваньнях у харасмэнце сузаснавальніка Андрэя Стрыжака. Падобныя дзеяньні недапушчальныя. Ад імя Фонду мы выказваем спачуваньне і падтрымку пацярпелым», — гаворыцца ў заяве.
Па выніках разьбіральніцтва ў фондзе вырашаць, ці мэтазгодна працягваць супрацу з Андрэем Стрыжаком.
Дзеля гэтага зьбяруць «асобную групу фонду», а прамежкавыя вынікі апублікуюць 1 верасьня, адзначаецца ў заяве.
«Дырэктарат і каманда Фонду азнаёміліся з публікацыяй Euroradio аб абвінавачваньнях у дамаганьнях сузаснавальніка Андрэя Стрыжака. Падобныя дзеяньні недапушчальныя. Ад імя Фонду мы выказваем спачуваньне і падтрымку пацярпелым».
На гэты час кіраваць фондам будзе дырэктарат, і BySol працягне займацца сваёй дзейнасьцю ў штатным рэжыме. Гэта значыць, працягнуцца эвакуацыі людзей зь небясьпекі ў Беларусі і падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій і іхных сем’яў.
Што адбылося
- Кіраўніка фонду BySol Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў рассылцы беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікаў (паводле вікіпэдыі дыкпік — гэта разнавіднасьць так званага сэкстынгу, фатаграфія мужчынскага члена, якую адпраўляюць файлам на мабільны тэлефон ці асабістым паведамленьнем у сацсетках).
- Пра рассылку Стрыжаком няпрошаных фатаграфій сваіх геніталій дзьве жанчыны на ўмовах ананімнасьці расказалі «Эўрарадыё», адна з іх паказала журналістам здымак, які прыйшоў ад Стрыжака. Як сьцьвярджаюць журналісты «Эўрарадыё», некалькі актывістак распавялі, што ведаюць як мінімум пра сем выпадкаў, калі Стрыжак дасылаў жанчынам фатаграфіі сваіх геніталій, хаця тыя яго пра гэта не прасілі.
- Свабода атрымала пацьверджаньні ад дзьвюх жанчынаў, што яны таксама атрымлівалі дыкпікі ад кіраўніка фонду BySol. Стрыжак прызнаў, што інцыдэнты мелі месца ў сваім допісе ў Фэйсбуку.
Форум