У жніўні некаторыя банкі ўвядуць навінкі для сваіх кліентаў, заўважыў партал Zerkalo.
ІТ-спэцыяліст, заснавальнік плятформы SVAE (да 11 лютага — «Новая Беларусь») Павел Лібер зьвярнуўся да грамадзкасьці з просьбай аб фінансавай дапамозе для працы сваёй каманды.
Урад Беларусі разьлічвае сёлета на 11 млн тон збожжавых ураджаю, што выглядае як рэкорд для апошніх гадоў, хоць камбайны не гатовыя да жніва ў трэцяй частцы гаспадарак.
Выдаткі на войска ў Беларусі з 2022 году вырасьлі ў 2,6 раза. Усяго на абарону зараз выдаткоўваецца каля 2% ВУП. Гэта менш, чым у суседніх Літве і Польшчы. Расказваем, што ўдаецца зрабіць за гэтыя грошы і якое новае ўзбраеньне набывае Беларусь.
Індэкс Беларусі ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця (МУР), які вызначае ААН з 2016 году, у 2025 годзе зьнізіўся на 8 радкоў у параўнаньні з 2021 годам, калі рэйтынг вызначалі апошні раз. Тады было 24 месца, цяпер — 32.
Прадпрыемства моцна пацярпела падчас стыхіі, якая абрынулася на Магілёў у ноч на 10 ліпеня.
Расейскі IT-гігант «Яндекс» пераносіць частку вытворчасьці сваіх «разумных» тэлевізараў сэрыі «ТВ Станция» з галасавым памочнікам «Алиса» з Кітаю ў Беларусь.
Калі летась у Беларусі дзейнічалі 1408 аграсядзібаў, сёлета дзьве траціны зь іх ужо закрыліся.
Мэдыянны заробак за травень 2025 году склаў 2.014 рублёў — на 19,3% больш, чым годам раней (1.688 рублёў).
У першым квартале 2025 году сытуацыя з банкруцтвамі ў Беларусі значна пагоршылася — колькасьць справаў аб банкруцтве павялічылася ўдвая ў параўнаньні з 2024 годам.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў устанаўленьня «справядлівых» цэнаў у крамах. Увесь час свайго кіраваньня ён змагаецца з коштамі. Але вынікі гэтай барацьбы вельмі сумныя. Беларусь — адна з сусьветных лідэраў па інфляцыі за апошнія 30 гадоў.
Кампаніі, створаныя, каб абыходзіць санкцыі Эўразьвязу супраць дзяржаўнага прадпрыемства «Гродна Азот», сталі крыніцамі прыватнага ўзбагачэньня — за кошт заводу, яго супрацоўнікаў і Беларусі.
Першы намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі па разьвіцьці індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Кірыл Карацееў паведаміў, што чыгуначны грузавы тэрмінал увядуць у эксплуатацыю ў сярэдзіне 2026 году.
Кампанія Wargaming запусьціла двухтыднёвы дабрачынны праект для падтрымкі Ўкраіны ў вайне, піша партал «Зеркало» са спасылкай на сайт праекту World of Tanks.
У Беларусі зьмянілі памер пэні, якую налічваюць за несвоечасова ці ня цалкам выплачаныя падаткі. З 25 чэрвеня яе павысілі. Гэтую зьмену заўважыла «Зеркало»
Пра гэта расказаў кіраўнік расейскага гораду Аляксандар Бяглоў пасьля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным.
Указ № 273, накіраваны на спрашчэньне працэдур рэгістрацыі зямельных участкаў, падпісаў 14 ліпеня Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміла яго прэсавая служба.
Пікет у падтрымку зьняволеных праваабаронцаў «Вясны» прайшоў 14 ліпеня ў цэнтры Вільні, на пляцы Вінцаса Кудзіркі.
Летась сетку дыскаўнтэраў «Востраў чысьціні і смаку» набыла кампанія «АйландГруп». Суму ўгоды і бэнэфіцыяра не называлі. Цяпер сталі вядомыя новыя дэталі.
Попыт на работнікаў у сталіцы працягвае расьці. У траўні было больш за 56 тысяч вакансіяў, у чэрвені — больш за 58.
Найбольш у Беларусі даражэюць харчы.
Вашынгтон пагражае новымі мытамі ў 30% на тавары з Эўразьвязу з 1 жніўня.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмяненьні кодэксаў па пытаньнях адміністрацыйнай адказнасьці».
Вашынгтон увядзе мытныя пошліны ў памеры 30% на тавары з Эўразьвязу і Мэксыкі з 1 жніўня.
У чэрвені 2025 году на расейскім рынку прададзена 199 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу — у 2,6 разы менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (515), гаворыцца ў дасьледаваньні расейскай кампаніі «АСМ-холдынг».
Спажывецкія цэны ў траўні 2025 году вырасьлі на 0,9%, а з пачатку году — на 5,4%. Гэта больш за леташні паказьнік і прагноз уладаў на 2025 год. Летась інфляцыя за год складала 5,16%.
На Менскім трактарным заводзе ўжо працуюць 142 чалавекі з замежным грамадзянствам.
Беларускія мэдыя і арганізацыі, якія маюць легальны статус у Літве, скарысталіся магчымасьцю атрымаць 1,2 працэнта з падаткаў рэзыдэнтаў гэтай краіны. З тых, пра якія вядома, найбольш сабрала «Наша Ніва».
9 ліпеня 2025 году міністар унутраных справаў Польшчы прыняў рашэньне ўвесьці санкцыі супраць набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтар а 3:40 раніцы 10 ліпеня паведаміў, што тэхнічны збой, які ўзьнік 9 ліпеня 2025 году а 9:00 у апаратна-праграмным комплексе, зьліквідаваны.
Авіякампанія SCAT з 10 жніўня пачынае рэгулярныя авіярэйсы з Алматы ў Менск і зь Менску ў Алматы.
Эўрапейскі Зьвяз набліжаецца да таго, каб нарэшце прыняць чарговы пакет санкцый, 18-ы ад пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну больш за тры гады таму, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк. Але два пункты ўсё яшчэ застаюцца няўзгодненымі.
Праблемы датычаць «Беларусбанку», «Белаграпрамбанку» і «Белінвэстбанку». Сытуацыю абяцаюць выправіць да 14 гадзін 9 ліпеня.
Беларускі мэталюргічны завод (БМЗ) прыпыніў «вытворчасьць некаторых відаў прадукцыі, каб не працаваць стратна».
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна тлумачыць прычыну і зьмест апошніх зьменаў у манэтарнай палітыцы, аналізуе, чым пагражае нарастаньне нэгатыўнага сальда замежнага гандлю, і дае прагноз зьменаў курсу рубля.
Дванаццаць банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра зьмяненьне асобных правілаў абслугоўваньня і надалі новыя магчымасьці для кліентаў.
Пераход Баўгарыі зь лева на эўра адбудзецца з 1 студзеня 2026 году, праз 19 гадоў пасьля таго, як гэтая краіна з насельніцтвам 6,4 мільёна чалавек далучылася да Эўрапейскага Зьвязу.
У Беларусі за год колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў зьменшылася на 15 174 суб'екты гаспадараньня.
Дональд Трамп прыслаў папярэджаньні лідэрам 7 дзяржаваў. Ён хоча, каб яны заключылі асобныя гандлёвыя пагадненьні з ЗША.
У Іркуцку 5 ліпеня загарэўся маршрутны аўтобус, паведамляе мясцовае аддзяленьне Міністэрства надзвычайных сытуацыяў РФ.
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі вынікі замежнага таварнага гандлю за першыя пяць месяцаў году.
Тарыфы на ацяпленьне, электрычнасьць і гарачую ваду вырасьлі ў чэрвені 2025 году.
У Беларусі надалей расьце дэфіцыт кадраў.
Савет міністраў Беларусі падрыхтаваў зьмены ў падатках для тых, хто атрымлівае даход з асабістай падсобнай гаспадаркі. Праект закону апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) выкрылі схему паставак тавараў з акупаваных Расеяй тэрыторый на ўсходзе Ўкраіны на беларускія прадпрыемствы. Сярод пакупнікоў — гіганты беларускай прамысловасьці.
1 ліпеня для беларусаў зьменяцца ўмовы крэдытаў, пэнсій, абслугоўваньня ў крамах і на пошце, а таксама шмат іншага. Свабода падае адмысловую падборку зьменаў.
Савет Рэспублікі 30 чэрвеня зацьвердзіў законапраект са зьменамі па сацыяльным страхаваньні і пэнсіях. У ім прапісаны новаўвядзеньні для індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто працуе на падатку на прафдаход.
Усяго, як прагучала на нарадзе, Лукашэнка за адзін дзень абнавіў амаль 10% кіраўнікоў.
Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэнне мыта на азотныя ўгнаеньні, у тым ліку карбамід (мачавіну), якія паходзяць зь Беларусі і Расеі. Гэта вынікае з інструкцыі па імпарце з гэтых краін, падрыхтаванай брытанскім Міністэрствам бізнэсу і гандлю.
Загрузіць яшчэ