Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі актывістак абвінавацілі кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака ў рассылцы непрыстойных фота


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Кіраўніка Фонда салідарнасьці «Байсол» Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў тым, што ён высылаў беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікі — фатаграфіі свайго палавога органа, піша «Эўрарадыё». Дзяўчаты кажуць пра стварэньне небясьпечнай сытуацыі. Стрыжак пракамэнтаваў сытуацыю ў сваім ФБ.

Некалькі фэм-актывістак пацьвердзілі «Еўрарадыё», што ведаюць пра сытуацыю, і ім вядома пра як мінімум пра сем падобных выпадкаў.

Дзьве дзяўчыны расказалі «Эўрарадыё» (іх імёны зьмененыя са зразумелых прычын) пра свой досьвед атрыманьня няпрошаных фота і тое, што было потым.

Прадстаўніца грамадзянскага сэктару Аліна пазнаёмілася са Стрыжаком у 2023 годзе. Яна кажа, што адразу адчула ад яго «вайб», які ўспрымала як форму лёгкай камунікацыі зручнай у супрацоўніцтве.

«Ужо потым ён пачаў рабіць камплімэнты, маўляў, ты прыгожая. Я яму сказала, што я ня вольная. А ён: „Не хвалюйся: мужыкі прыходзяць і сыходзяць, а Стрыжак застаецца“. І гэта быў намёк, што ён у ролі вечнага палюбоўніка адчувае сябе добра».

Дзяўчына тады зьвярнула ўвагу на яго сямейны статус, што ён жанаты і мае маленькае дзіця, і пераводзіла яго флірт у жарт.

Ён пэрыядычна запрашаў Аліну на піва. Дзяўчына кажа, што ніколі не сустракалася зь ім сам-насам.

«Максымум, куды нашы адносіны заходзілі, — гэта сяброўская зона, дзе мы абменьваліся паведамленьнямі ў сацсетках».

У нейкі дзень дзяўчына праводзіла час са сваім хлопцам, пра што ведаў Стрыжак, і яна атрымала ад Андрэя фатаграфію.

«Я яго назвала бірпік [на фота, якое паказала „Эўрарадыё“ гераіня, геніталіі часткова прыкрытыя слоікам піва]. Мяне ператрэсла, калі я пра гэта цяпер успомніла. І ён палез у маё асабістае жыцьцё. Я ўжо не кажу пра тое, што я тады вельмі патрапіла, не дай бог у сябе. Я не давала нагоды, каб такое мне дасылаць, але як я буду гэта апраўдваць перад маім маладым чалавекам?»

Аліна тады яму адказала, што такія паведамленьні нельга дасылаць жанчынам бязь іх згоды.

Пры гэтым, кажа Аліна, што адначасова зь ёй, фота ад Стрыжака нібыта атрымалі яшчэ дзьве актывісткі.

Аліна цяпер ужо разумее, што тое, што спачатку здавалася «адкрытымі прафэсійнымі зносінамі» — аказалася «заходам на падкат».

Актывістка Ганна таксама расказала «Эўрарадыё» пра аналягічны выпадак зь ёй. Цяпер Ганна адчувае боль ад таго, што мужчыны не разумеюць, праз што праходзяць дзяўчаты з прычыны такога стаўленьня.

«Гэта небясьпечная сытуацыя для актывістак, бо мы знаходзімся ў даволі сацыяльна неабароненай сытуацыі, дзе мы ня можам адмаўляць мужчынам у пазыцыі ўлады. Цяпер мы разумеем, што мы проста знаходзімся ў закрытай сытуацыі, у адсутнасьці нейкага мэханізму абвяшчэньне пра такія кейсы, якіх нейкая вялізная, неверагодная колькасьць. Я разумею, што я з гэтым больш-менш спраўляюся, я магу гэта ігнараваць, бо я са Стрыжаком ня маю зносінаў па працы».

Каментар Стрыжака

Адразу пасьля выхаду артыкулу на сайце «Эўрарадыё» Андрэй Стрыжак пракамэнтаваў яго на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, фактычна прызнаўшы, што абвінавачаньні на яго адрас маюць падставы. Ён назваў свае дзеяньні «рэчамі, якімі не ганарыцца».

«У жыцьці кожнага чалавека ёсьць ягоныя ўчынкі, што не дадаюць яму гонару. Я тут не выключэньне, за сорак гадоў жыцьця маю ўчынкі і рашэньні, дзе я ня меў рацыі.

Па-першае, наконт таго, што было агучана ў матэрыяле „Эўрарадыё“, я хачу прынесьці свае выбачэньні ўсім, каго маглі пакрыўдзіць, зачапіць, патурбаваць мае дзеяньні.

Па-другое, мае дзеяньні ня несьлі ў сабе прымусу, карыстаньня службовым становішчам, імкненьня да выгады, ці чагосьці такога. Не зьяўляліся вынікам злога намеру ці жаданьня камусьці нашкодзіць.

Па-трэцяе, абмеркаваньне нюансаў майго прыватнага жыцьця я вяду з тымі людзьмі, хто зьяўляецца ягонай часткай, таму дадаткова тут няма што абмяркоўваць з маім удзелам.

Ну і апошняе, але не найменш важнае. Калі гэты допіс камусьці яшчэ дапаможа пераасэнсаваць свае паводзіны, выбачыцца перад кімсьці, я буду лічыць што мае памылкі і праца над імі дапамаглі ня толькі мне», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG