Падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У жніўні некаторыя банкі ўвядуць навінкі для сваіх кліентаў, заўважыў партал Zerkalo.
Каля 122 тысяч эўрапейскіх турыстаў наведала Беларусь, уехаўшы праз чатыры даступныя для падарожнікаў пункты пропуску на мяжы з ЭЗ, за год дзеяньня бязьвізавага парадку ўезду для грамадзян дзяржаваў з так званага пашыранага сьпіса, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Францускае выданьне Intelligence Online 18 ліпеня апублікавала артыкул аб паднаготнай візыту прэзыдэнта Інданэзіі Прабава Субіянта ў Францыю і ўзьніклых складанасьцях з заключэньнем кантрактаў на куплю францускага ўзбраеньня.
Як найменей меней 30 чалавек пацярпелі ва Ўсходнім Галівудзе ў Лос-Анджэлесе, калі каля 2 гадзін раніцы па мясцовым часе ў суботу аўтамабіль заехаў у натоўп людзей на бульвары Вэст-Санта-Моніка.
Сырыя і Ізраіль пагадзіліся заключыць перамірʼе, паведаміў пасол ЗША ў Турцыі Том Барак, які ўдзельнічаў ва ўрэгуляваньні канфлікту.
Сыноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных гідрамэтэаралягічных зьявах.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскія войскі ўначы выкарысталі супраць Украіны 300 ударных бесьпілётнікаў і больш за 30 ракет розных тыпаў, ад нападу пацярпелі 10 рэгіёнаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падаў пазоў супраць уладальніка газэты The Wall Street Journal кампаніі News Corp, заснавальніка News Corp мэдыямагната Рупэрта Мердака і двух рэпартэраў WSJ.
18 ліпеня ў Беластоку ва ўзросьце 102 гадоў памёр польскі архітэктар беларускага паходжаньня Міхал Балаш. Пра гэта паведаміў беларускі краязнаўца Кастусь Шыталь, які цяпер жыве ў Беластоку.
Фэдэральны суд ЗША задаволіў хадайніцтва Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL) аб папярэдняй судовай забароне ў справе супраць Амэрыканскага агенцтва глябальных мэдыя (USAGM) з той прычыны, што яно не пералічыла сродкі, прызначаныя RFE/RL паводле рашэньня Кангрэса ЗША.
Амэрыканская сэнатарка Джын Шахін апублікавала праз акаўнт Сэнацкага камітэта па міжнародных справах ЗША ў сацсетцы X заклік вызваліць палітвязьня, журналіста беларускай службы Радыё Свабода Ігара Лосіка.
Падзеі 19 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў «Пералік арганізацый і фізычных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Раман Бясьсмертны, які працаваў надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, перакананы, што зьмены ў Беларусі залежаць ад таго, як хутка і рашуча Ўкраіна пераадолее расейскую агрэсію.
Чаму афіцыйны Менск актыўна дэманструе кантакты з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі, але не атрымлівае рэальных эканамічных вынікаў?
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае дадатковыя захады па забесьпячэньні Ўзброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраваньняў транспартнымі сродкамі і бесьпілётнікамі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый у пэрыяд мабілізацыі і ваеннага часу.
У адным з галоўных Telegram-каналаў, якія вядуць супрацоўнікі ГУБАЗіК, выпадкова апублікавалі інфармацыю аб тым, як правяраюць грамадзян на «экстрэмізм».
ІТ-спэцыяліст, заснавальнік плятформы SVAE (да 11 лютага — «Новая Беларусь») Павел Лібер зьвярнуўся да грамадзкасьці з просьбай аб фінансавай дапамозе для працы сваёй каманды.
У Беларусі заявілі, што выявілі дамэн, што імітуе сайт Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, празь які выманьвалі грошы ў беларусаў.
Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі просіць беларусаў аб дапамозе, паведаміў фонд салідарнасьці Bysol. На сайце фонду абвешчаны збор для блогера і палітыка.
Арыштаваны на тры месяцы ў Грузіі грамадзянін Беларусі вызвалены. Рашэньне прыняў Тбіліскі гарадзкі суд на пасяджэньні 18 ліпеня. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, які жыве ў гэтай краіне.
Прэм’ер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што Літва пакуль не абмяркоўвае аднаўленьне транзыту калійных угнаеньняў «Беларуськалій» празь Літву.
Натальля Говарава, 43-гадовая цырульніца з Воршы і маці траіх дзяцей, вымушаная была пакінуць Беларусь пасьля таго, як яе асудзілі на 4 гады «хіміі» за камэнтары.
Беларускія праваабаронцы сочаць за разьвіцьцём падзей і папярэджваюць: «Маючы фота і відэа, сілавікі могуць знайсьці яшчэ дзясяткі пратэстоўцаў».
Урад Беларусі разьлічвае сёлета на 11 млн тон збожжавых ураджаю, што выглядае як рэкорд для апошніх гадоў, хоць камбайны не гатовыя да жніва ў трэцяй частцы гаспадарак.
Пляцоўка ўжо тры гады дзейнічае ў цэнтры Варшавы пад адрасам Foksal, 11.
Раней паляваньне на мядзьведзя было забароненае, від уваходзіў у Чырвоную кнігу, але з 1 ліпеня ўлады Беларусі дазволілі яго адстрэл.
Расейцы ў ноч на 18 ліпеня атакавалі Запароскую, Днепрапятроўскую і Харкаўскую вобласьці Ўкраіны. Вядома, што загінулі два чалавекі, сямёра параненыя.
У пятніцу 18 ліпеня краіны ЭЗ падпісалі новы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкраіне. У ім далей абмяжоўваецца цана на экспартную нафту з Расеі.
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра вялікую колькасьць рэпрэсаваных у палітычных справах у Беларусі.
Падзеі 18 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі пазбавіла расейскага грамадзянства азэрбайджанскага байца зьмяшаных двубоеў Джавіда Рзаева. Гэта адбылося на фоне крызісу ў адносінах Расеі і Азэрбаджану.
Злучаныя Штаты паведамілі Швайцарыі пра затрымку паставак зэнітна-ракетных комплексаў Patriot, паколькі прыярытэтам зьяўляецца ўмацаваньне супрацьпаветранай абароны Ўкраіны. Пра гэта 17 ліпеня абвясьціла Міністэрства абароны Швайцарыі.
Індэкс Беларусі ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця (МУР), які вызначае ААН з 2016 году, у 2025 годзе зьнізіўся на 8 радкоў у параўнаньні з 2021 годам, калі рэйтынг вызначалі апошні раз. Тады было 24 месца, цяпер — 32.
У вёсцы Войстам Смаргонскага раёну зьмянілі подпіс на мэмарыяле каля касьцёла, прысьвечаным ахвярам фашызму і камунізму.
Паколькі Расея надалей засяроджваецца на вайне ва Ўкраіне, слабее яе ўплыў уздоўж паўднёвай мяжы, асабліва ў Армэніі і Азэрбайджане. Гэта дае магчымасьць іншым гульцам, у тым ліку Турэччыне, Эўразьвязу і ЗША, пашырыць сваю прысутнасьць у рэгіёне.
У Менску прайшла справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ). Ёй папярэднічаў канфлікт былога кіраўніка арганізацыі Мікалая Шарсьнёва і міністра спорту Сяргея Кавальчука.
Прадпрыемства моцна пацярпела падчас стыхіі, якая абрынулася на Магілёў у ноч на 10 ліпеня.
Раней у Расеі каралі толькі за распаўсюд, а не за спажываньне і пошук у інтэрнэце так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацьвердзіла інструкцыю аб парадку арганізацыі мэдычнай дапамогі пры масавым паступленьні пацыентаў з траўмамі.
З заявай выступіў міністар унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы.
Расейскі IT-гігант «Яндекс» пераносіць частку вытворчасьці сваіх «разумных» тэлевізараў сэрыі «ТВ Станция» з галасавым памочнікам «Алиса» з Кітаю ў Беларусь.
Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны падтрымалі прапанаваную Ўладзімірам Зяленскім кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўраду.
Першым пра гэты абмен паведаміў Ўладзімір Мядзінскі, памочнік Уладзіміра Пуціна.
У Нямеччыне перакананыя, што ўлады Беларусі ўсё больш выкарыстоўваюць мігрантаў як зброю супраць іхнай краіны і Эўразьвязу ў цэлым.
У вонкавай выведцы Ўкраіны перакананыя, што беларуская эканоміка «дэградуе».
У сусьветных мэдыя абмяркоўваюць магчымую ролю Мэланіі Трамп у пытаньні амэрыканскай падтрымкі Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ