Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, Фонд глябальнага разьвіцьця і супрацоўніцтва ўраду Кітаю выдзеліць безаплатную дапамогу ў памеры 2 мільёнаў даляраў. Праект рэалізуюць у супрацы з Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.
Гэтыя сродкі, пераважна, накіруюць на ўмацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы лясгасаў.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі падкрэсьлілі, што гэта першы ў гісторыі супольны праект з Кітаем у галіне лясной гаспадаркі.
Форум