Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У палоне ў Расеі загінуў 74-гадовы ўкраінец, якога выкралі расейскія войскі з Энэргадару


Жыхар Энэргадару Аляксандар Маркаў, які загінуў у расейскім палоне ў чэрвені 2025 году
Жыхар Энэргадару Аляксандар Маркаў, які загінуў у расейскім палоне ў чэрвені 2025 году

Аляксандар Маркаў, жыхар акупаванага Расеяй Энэргадару Запароскай вобласьці, загінуў у часе этапаваньня ў турму ў расейскі горад Усьць-Лабінск. Яму было 74 гады.

«Сталага хворага чалавека арыштавалі яшчэ 8 траўня 2024 году. Амаль год, да сакавіка 2025 году, сям’я нічога ня ведала пра ягоны лёс. І толькі вясной даведаліся, што акупацыйны „суд“ асудзіў мужчыну „за дзяржаўную здраду“ на 14 гадоў калёніі суровага рэжыму з далейшым абмежаваньнем волі на адзін год», — паведаміў мэр Энэргадару Дзьмітро Арлоў.

Паводле яго, сын Аляксандра Маркава паведаміў, што бацька загінуў 26 чэрвеня 2025 году.

«Падрабязнасьці сьмерці мужчыны і яе дакладная прычына нам, на жаль, невядомыя. Але відавочна адно: палон забівае, калечыць лёсы і жыцьці, забірае здароўе і асуджае людзей на жахлівыя выпрабаваньні», — напісаў у сваім Telegram-канале Дзьмітро Арлоў.

Паводле яго інфармацыі, цяпер вядома аб 27 жыхарах Энэргадару, якія застаюцца ў расейскім палоне: 7 зь іх жанчыны, 13 — супрацоўнікі акупаванай Запароскай АЭС.

Згодна з інфармацыяй Каардынацыйнага штабу Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, у расейскім палоне знаходзяцца 8 тысяч украінскіх вайскоўцаў і прыблізна 2 тысячы цывільных грамадзян. Гэта толькі тыя зьвесткі, якія ўдалося пацьвердзіць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG