Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС паведаміла аб ліквідацыі пажару ў менскім інтэрнаце, было эвакуявана 35 дарослых і 15 дзяцей


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аб ліквідацыі пажару ў інтэрнаце на вуліцы Солтыса ў Менску паведаміла 22 ліпеня прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацый.

Узгараньне адбылося ў двухпакаёвай кватэры на плошчы 20 кв. м, адзначае ведамства, у час тушэньня эвакуавалі 35 дарослых і 15 дзяцей.

На месцы здарэньня працавала 12 адзінак тэхнікі.

Прычына і абставіны здарэньня высьвятляюцца.

Паводле МНС, на 6:00 22 ліпеня з пачатку году на тэрыторыі Беларусі здарылася 3875 пажараў (паводле падлікаў агенцтва Позірк, за аналягічную дату 2024-га — 3274; +18,4%), загінула 327 чалавек (296; +10,5%).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG