На старонцы Зайкоўскага ў Фэйсбуку пішуць, што разьвітаньне адбудзецца 23 ліпеня з 13:00 да 14:00 у Рытуальнай зале па адрасе: г. Менск, вул. Альшэўскага, 10.
Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 году ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці.
У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 году працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнічаў у грамадзкім аб’яднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).
Кандыдат гістарычных навук (1985). Дасьледаваў помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю.
Форум