Увечары 14 чэрвеня ў адстаўку сышоў Павел Філіп, кіраўнік аднаго з двух урадаў у Малдове, якія зьявіліся пасьля чэрвеньскага палітычнага крызісу.
Па словах прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі, якія сфармавалі ўрад Філіпа, яны сышлі ў адстаўку і перайшлі ў апазыцыю для таго, каб «зламаць палітычную сытуацыю і прадухіліць далейшую эскаляцыю крызісу». Віцэ-старшыня партыі Ўлад Чабатар паведаміў, што рашэньне было прынята «каб паказаць, што партыя не трымаецца за ўладу».
Ад пачатку чэрвеня ў Малдове адначасова існавалі два кабінэты міністраў. Адзін узначальваў Павел Філіп, другі — Мая Санд. Абодва ўрады не прызнавалі легітымнасьць адзін аднаго і заклікалі дзяржаўных службоўцаў і армію не выконваць распараджэньні, якія яны атрымліваюць ад урада «канкурэнтаў».