Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў скасавалі рэйс «Аэрофлота» зь Менску ў Маскву


У аэрапорце Шарамецьева ў Маскве. Архіўнае фота
У аэрапорце Шарамецьева ў Маскве. Архіўнае фота

Трэці дзень запар расейская авіякампанія скасоўвае рэйсы ў Менск у сувязі з паветранай небясьпекай.

Рэйс расейскай кампаніі «Аэрофлот» SU1835 Менск – Масква ў 6:30 22 ліпеня скасаваны, як вынікае з інфармацыі онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорту Менск, піша «Позірк».

Самалёт павінен быў ляцець ў маскоўскі аэрапорт Шарамецьева.

Пры гэтым рэйсы перавозьніка «Белавія», паводле табло, адправіліся ў Маскву, у аэрапорты Ўнукава і Шарамецьева, паводле раскладу — а 6:40 і 7:45 адпаведна.

21 ліпеня паведамлялі пра скасаваньне трох рэйсаў «Аэрофлота» з аэрапорту Шарамецьева, а таксама зваротных рэйсаў зь Менску ў Маскву. Значна спазьніўшыся, вылецелі зь Менску рэйсы «Аэрофлота» і кампаніі «Победа», якія мусілі адправіцца яшчэ вечарам 20 ліпеня.

Раней авіяперавозьнікі скасоўвалі ці затрымлівалі рэйсы праз абмежаваньні на працу расейскіх аэрапортаў пры нападах дронаў.

Апрача таго: расейская авіякампанія «Аэрофлот» скасоўвала свае рэйсы ў Менск 20 ліпеня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG