Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі ў басэйне дому знайшлі мёртвым былога супрацоўніка МУС Украіны


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У басэйне жылога комплексу Cala Alta у іспанскім Вільяхаясе знайшлі мёртвым былога супрацоўніка Дэпартамэнту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС Украіны Ігара Грушэўскага, паведамляе El Español са спасылкай на крыніцы.

Гэта адбылося яшчэ 29 чэрвеня. Па дадзеных выданьня, цела мужчыны было ў вадзе тварам уніз, яго знайшлі суседзі. На яго целе не было відавочных сьлядоў гвалту, але з аднаго вуха ішла кроў. Жыхары жылога комплексу лічаць малаверагодным, што мужчына мог патануць, бо глыбіня басэйну не перавышае 1,50 мэтра.

Грушэўскі некалькі месяцаў таму купіў кватэру ў Cala Alta і рабіў у ёй рамонт. Журналісты апыталі каля 20 суседзяў, толькі адзін зь іх ведаў ягонае імя і тое, што ён працаваў у аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС.

У гэтым жа жылым комплексе ў лютым 2024 году застрэлілі расейскага лётчыка Максіма Кузьмінава, які перагнаў ва Ўкраіну верталёт. Газэта El País пісала, што гішпанскія спэцслужбы не сумняваюцца ў датычнасьці Расеі да забойства пілёта, аднак прызнаюць, што сьледству будзе складана знайсьці прамыя доказы, паколькі, па ўсёй верагоднасьці, злачынства ўчынілі наёмныя забойцы.

Кузьмінаў быў забіты ў падземным паркінгу комплексу. У чэрвені 2024 годаувыданне The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў заходніх спецслужбах паведаміла, што за забойства Кузьмінава кілеры атрымалі грошы ад расейскіх дзяржслужачых у Вене.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG