Ці можна казаць, што цяпер улады спрабуюць затрымаць як мага больш людзей пакуль ня выйшаў тэрмін даўнасьці па некаторых крымінальных артыкулах? Ці варта чакаць новых вызваленьняў і наколькі пасьпяховая асабістая дыпляматыя з тостамі за Лукашэнку і Трампа? Пра гэта ды іншае разважае Вольга Лойка – галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная.
Фрагмэнты гутаркі:
- Справа «дваровых чатаў» масавая і паказвае, што артыкулы, паводле якіх вылучаюць абвінавачаньні, могуць і ўзмацніць. Мне здаецца, што галоўная функцыя такіх судоў, дзе наогул нічога незразумела, гэта масавае запалохваньне насельніцтва.
- Для рэжыму цяпер нявыгадна далейшае закручваньне гаек, бо гайкі ўжо заціснутыя да максымуму. Мы ведаем, што многія беларусы, якія яшчэ ня зьехалі, усё роўна разглядаюць гэты варыянт і цярпяць да апошняга, але ўсё не сканчаецца, нармалізацыі няма.
- Шмат залежыць ад таго, як пойдзе сытуацыя з Украінай. А яна ідзе не зусім туды, куды хацелі б Лукашэнка і Пуцін. Мы бачым, што ўжо Аліеў дае парады ўкраінцам, ня вельмі прыдатныя Лукашэнку, і я думаю, што гэта трывожны званок для Лукашэнкі. Саюзьнікаў у іх застаецца ўсё менш, а без саюзьнікаў дрэнна атрымоўваецца.
- Сёньня расейскія Telegram-каналы напісалі пра збой па картках «Альфа-банка». Не праходзяць плацяжы за межы краіны, не праходзяць плацяжы з-за межаў краіны. У банку гавораць, што ўсё ў парадку. Першая ж асацыяцыя, што гаворка ідзе пра нейкія санкцыі. Мажліва, гэта проста тэхнічны збой, але ўсе спажыўцы, усе кліенты разумеюць, што гэта можа быць ня проста тэхнічны збой, а сыстэмныя праблемы.
- Усе санкцыі, што за вайну, застаюцца з намі, і застануцца, пакуль вайна не заканчваецца. Таму я думаю, што Лукашэнка цяпер сярод тых, хто больш за ўсё хоча скончыць вайну.
- Мы бачым, як у Расеі прасядаюць цэлыя галіны, ключавыя для Беларусі. Пайшлі ўжо чуткі, што абаронны сэктар таксама апынуўся пад ударам, бо бюджэтных грошай становіцца ўсё менш. Гэта ставіць пад пытаньне і беларускую мадэль.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум