Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што яго цікавіць вытворчасьць ракет і самалётаў у Самарскай вобласьці


Губэрнатар Самарскай вобласьці Расеі Вячаслаў Федарышчаў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Менск, 21 ліпеня 2025 году
Губэрнатар Самарскай вобласьці Расеі Вячаслаў Федарышчаў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Менск, 21 ліпеня 2025 году

Аляксандар Лукашэнка назваў прыярытэты супрацы Беларусі і Самарскай вобласьці.

«Космас, ракетабудаўніцтва, авіябудаўніцтва — вось тое, што нас цікавіць у Самары. Ракетабудаўніцтва ў вас на самым высокім узроўні», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з губэрнатарам Самарскай вобласьці Расеі Вячаславам Федарышчавым, паведаміла прэсавая служба.

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што найбольш цікавы яму досьвед Самары ў будаўніцтве ракет.

У сваю чаргу Вячаслаў Федарышчаў паведаміў, што на сустрэчы дамовіліся аб супрацы Беларусі і Самарскай вобласьці ў сфэры новых тэхналёгіяў, у тым ліку бесьпілётных.

«У нас вельмі вялікія зачыны ў тэхналягічным лідэрстве ў розных галінах: і ў хіміі, і ў бесьпілётным складніку. Прычым гэты бесьпілётны складнік ня толькі ў небе — гэта бесьпілётныя тэхналёгіі, разьлічаныя на ўсе тыпы і віды прыладаў», — сказаў губэрнатар Самарскай вобласьці.

  • 24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
  • Рэжым Лукашэнкі падтрымаў Расею ў вайне.
  • З пачатку ўварваньня, а таксама пазьней тэрыторыю Беларусі актыўна выкарыстоўвала расейскае войска для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне, пазьней Беларусь пастаўляла Расеі пэўную вайсковую тэхніку.
  • Беларусь і Расея таксама актывізавалі супрацу ў сфэры абароннай прамысловасьці — праз пэўны час пасьля пачатку вайны пэўныя беларускія прадпрыемствы пачалі выконваць расейскія замовы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG