Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень заснаваньня Беларускай Сацыялістычнай грамады і ўраду БНР пад кіраўніцтвам Янкі Серады


Падзеі 22 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 ліпеня 1918 году сфармаваны Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале зь Янкам Серадой. У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР, Серада не пакінуў Беларусі. У 1930-м яго арыштавалі паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і саслалі ў Яраслаўль на 5 гадоў. У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд — 10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе пры нявысьветленых абставінах.

Янка Серада, партрэт
Янка Серада, партрэт

Таксама ў гэты дзень

1903 — заснаваная Беларуская сацыялістычная Грамада.

1944 — створаны напярэдадні ў Холме каля Любліну Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня выдаў Маніфэст да польскага народу, у якім сфармуляваў праграму пабудовы народна-дэмакратычнай Польшчы. Праз 4 дні ўрад СССР падпісаў пагадненьне з Камітэтам, прызнаючы яго ўладай на вызваленай ад гітлераўцаў польскай тэрыторыі. Пад канец 1944 году Камітэт быў ператвораны ў Часовы ўрад. У камуністычны пэрыяд дата 22 ліпеня адзначалася як Сьвята незалежнасьці краіны.

1994 Міхаіл Чыгір прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі. У лістападзе 1996 году сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму, які пашыраў паўнамоцтвы прэзыдэнта. У 1999 годзе вылучыўся кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на альтэрнатыўных выбарах, арганізаанхы апазыцыйнай часткай Вярхоўнага Савету. 30 саавіка 1999 году, за дзень да выбараў, быў арыштаваны. 30 лістапада 1999 году, пасьля васьмі месяцаў зьняволеньня, М. Чыгіру была зьмененая мера стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе. 19 траўня 2000-га Менскі гарадзкі суд прысудзіў яму тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады. Сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, палітвязень, вязень сумленьня паводле Amnesty International.

Міхаіл Чыгір
Міхаіл Чыгір

2011 — у Нарвэгіі Андэрс Брэйвік зрабіў два тэрарыстычныя напады, забіўшы 87 чалавек.​

У гэты дзень нарадзіліся

1887Януш Корчак, польскі пэдагог, пісьменьнік, лекар і грамадзкі дзяяч. У нацысцкім канцлягеры Трэблінка ён адмовіўся ад прапанаванай свабоды, застаўся са сваімі выхаванцамі і прыняў зь імі сьмерць у газавай камэры.

1916Уладзімер Юрэвіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1919Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнаўца.Аўтар больш як 300 працаў па расейскай, беларускай і іншых славянскіх мовах і па лінгвістычнай тэорыі.

1936Вячаслаў Чамярыцкі, беларускі літаратуразнаўца.

У памяці

1864Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.

Фёдар Дастаеўскі
Фёдар Дастаеўскі


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG