Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
У нядаўняй лекцыі пра Беларусь, прачытанай у Венскім музэі, гісторык Тымаці Снайдэр сьцьвердзіў, што без самасьвядомасьці няма супраціву. А мэдыяпісьменьнік Севярын Квяткоўскі, кажучы пра свой новы твор «Мы ідзём на Марш!», заявіў, што «трэба фармаваць новы вобраз беларусаў». Пра што ідзе гаворка?
Пакуль на радзіме ўлады змагаюцца супраць нацыянальнага самаўсьведамленьня і хочуць перарабіць беларусаў у расейцаў, у эміграцыі лідэры думкі шукаюць шляхі выхаду з таго, савецкага яшчэ, канфармізму, які прывезьлі з сабой зь Беларусі.
Тут, з гэтага боку мяжы, усе радуюцца — вызваленьне, справядлівасьць перамагла, вывозьце ўсіх! А там, у Беларусі, дзе яны сядзяць ужо пяць гадоў, дзе за пяць гадоў прывыклі да ўсіх магчымых арыштаў і пры тым захоўваюць сваю годнасьць ды сваю прыродную повязь з радзімай, усё можа выглядаць па-іншаму.
У Беларусі сёньня, пры гэтай уладзе, няма нацыянальных інтарэсаў, бо нацыянальная ідэя разгромленая, яе найлепшыя носьбіты або забітыя, або сядзяць у турмах, або ў падпольлі і эміграцыі. Над краінай лунае Лукашэнка, які «не адчувае» нацыянальную ідэю, а значыць, не адчувае нацыю і саму Беларусь.
Чытаць «аповесьць пра менскую моладзь, якая жыве звычайным жыцьцём у рэаліях эпохі пасьля 2020 году», як напісана ў анатацыі, — доўгі час нецікава. Але інтрыгуе назва «Апошняе пакаленьне» — глябальная і фатальная — ці то пра ўвесь сьвет, ці то пра Беларусь…
Улады ў Беларусі ўпарта ваююць супраць усяго беларускага, у тым ліку супраць ініцыятываў, што ніяк не зьвязаныя з палітыкай — адукацыйныя, прыродаахоўныя, выдавецкія — усё ідзе пад нож. У інтэлектуальным полі ўсялякі самастойны вычын глушыцца дашчэнту і на ягоным месцы запаноўвае пустата.