У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што Кітай прафінансуе частку рэалізацыі міжнароднага праекту «Ахова лясоў Беларусі: комплексная ініцыятыва па забесьпячэньні гатоўнасьці да папярэджаньня і рэагаваньня на пажары на мясцовым узроўні».
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, Фонд глябальнага разьвіцьця і супрацоўніцтва ўраду Кітаю выдзеліць безаплатную дапамогу ў памеры 2 мільёнаў даляраў. Праект рэалізуюць у супрацы з Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.
Гэтыя сродкі, пераважна, накіруюць на ўмацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы лясгасаў.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі падкрэсьлілі, што гэта першы ў гісторыі супольны праект з Кітаем у галіне лясной гаспадаркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь атрымае крэдыт ад Кітаю на будаўніцтва ў парку «Вялікі Камень» грузавога чыгуначнага тэрміналу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці вялікі плён дае паварот замежнай палітыкі Беларусі на Ўсход, — аналіз Валера Карбалевіча