Памёр археоляг, удзельнік «Беларускай Майстроўні» Эдвард Зайкоўскі

Эдвард Зайкоўскі, 2010 год

22 ліпеня ва ўзросьце 72 гадоў памёр археоляг Эдвард Зайкоўскі, паведаміла ягоная сям’я.

На старонцы Зайкоўскага ў Фэйсбуку пішуць, што разьвітаньне адбудзецца 23 ліпеня з 13:00 да 13:45 у рытуальнай зале № 1 пад адрасам: г. Менск, вул. Альшэўскага, 12 (уваход з тарца будынку).

Пахаваньне адбудзецца на могілках вёскі Крывічы Валожынскага раёна.

Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 году ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці.

У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 году працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнічаў у незалежным моладзевым згуртаваньні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

Эдвард Зайкоўскі падчас раскопак на пачатку 1980-х.

Кандыдат гістарычных навук (1985). Дасьледаваў помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя аднаго цуду: Эдвард Зайкоўскі