Аб ліквідацыі пажару ў інтэрнаце на вуліцы Солтыса ў Менску паведаміла 22 ліпеня прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Узгараньне адбылося ў двухпакаёвай кватэры на плошчы 20 кв. м, адзначае ведамства, у час тушэньня эвакуавалі 35 дарослых і 15 дзяцей.
На месцы здарэньня працавала 12 адзінак тэхнікі.
Прычына і абставіны здарэньня высьвятляюцца.
Паводле МНС, на 6:00 22 ліпеня з пачатку году на тэрыторыі Беларусі здарылася 3875 пажараў (паводле падлікаў агенцтва Позірк, за аналягічную дату 2024-га — 3274; +18,4%), загінула 327 чалавек (296; +10,5%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчыя заявілі, што пажар у Пухавіцкім раёне, у якім загінулі бабуля і ўнучка, адбыўся праз падпал