Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Бібліятэкарку асудзілі за пратэсты
Настасьсю Трубчык-Дзівакову з Горак асудзілі за «ўдзел у дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак».
Як піша «Наша Ніва», Настасься родам з Горак Магілёўскай вобласьці, закончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў, працавала ў бібліятэцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту па разьмеркаваньні.
Нядаўна стала вядома, што яе асудзілі паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу, імаверна, за ўдзел у пратэстах. Дакладны вырак невядомы, але яе ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмістаў» МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 ліпеня: на 6 гадоў засудзілі жыхара Горадні Мікіту Самарына