Рэйс расейскай кампаніі «Аэрофлот» SU1835 Менск – Масква ў 6:30 22 ліпеня скасаваны, як вынікае з інфармацыі онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорту Менск, піша «Позірк».
Самалёт павінен быў ляцець ў маскоўскі аэрапорт Шарамецьева.
Пры гэтым рэйсы перавозьніка «Белавія», паводле табло, адправіліся ў Маскву, у аэрапорты Ўнукава і Шарамецьева, паводле раскладу — а 6:40 і 7:45 адпаведна.
21 ліпеня паведамлялі пра скасаваньне трох рэйсаў «Аэрофлота» з аэрапорту Шарамецьева, а таксама зваротных рэйсаў зь Менску ў Маскву. Значна спазьніўшыся, вылецелі зь Менску рэйсы «Аэрофлота» і кампаніі «Победа», якія мусілі адправіцца яшчэ вечарам 20 ліпеня.
Раней авіяперавозьнікі скасоўвалі ці затрымлівалі рэйсы праз абмежаваньні на працу расейскіх аэрапортаў пры нападах дронаў.
Апрача таго: расейская авіякампанія «Аэрофлот» скасоўвала свае рэйсы ў Менск 20 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аэрофлот» зноў скасаваў рэйсы ў Менск, на расейскай чыгунцы праблемы з рухам цягнікоў — праз атаку дронамі