Падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У жніўні некаторыя банкі ўвядуць навінкі для сваіх кліентаў, заўважыў партал Zerkalo.
Каля 122 тысяч эўрапейскіх турыстаў наведала Беларусь, уехаўшы праз чатыры даступныя для падарожнікаў пункты пропуску на мяжы з ЭЗ, за год дзеяньня бязьвізавага парадку ўезду для грамадзян дзяржаваў з так званага пашыранага сьпіса, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Францускае выданьне Intelligence Online 18 ліпеня апублікавала артыкул аб паднаготнай візыту прэзыдэнта Інданэзіі Прабава Субіянта ў Францыю і ўзьніклых складанасьцях з заключэньнем кантрактаў на куплю францускага ўзбраеньня.
Як найменей меней 30 чалавек пацярпелі ва Ўсходнім Галівудзе ў Лос-Анджэлесе, калі каля 2 гадзін раніцы па мясцовым часе ў суботу аўтамабіль заехаў у натоўп людзей на бульвары Вэст-Санта-Моніка.
Сырыя і Ізраіль пагадзіліся заключыць перамірʼе, паведаміў пасол ЗША ў Турцыі Том Барак, які ўдзельнічаў ва ўрэгуляваньні канфлікту.
Сыноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных гідрамэтэаралягічных зьявах.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскія войскі ўначы выкарысталі супраць Украіны 300 ударных бесьпілётнікаў і больш за 30 ракет розных тыпаў, ад нападу пацярпелі 10 рэгіёнаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падаў пазоў супраць уладальніка газэты The Wall Street Journal кампаніі News Corp, заснавальніка News Corp мэдыямагната Рупэрта Мердака і двух рэпартэраў WSJ.
У замежнай палітыцы Беларусі адначасова рэалізуюцца два процілеглыя трэкі. Адзін зь іх арыентаваны на супрацьстаяньне з Захадам, другі — на дыялёг зь ім. Яны дрэнна сумяшчаюцца, часам узаемна нэўтралізуюць адзін другога. І абодва моцна залежыць ад вонкавых працэсаў.
18 ліпеня ў Беластоку ва ўзросьце 102 гадоў памёр польскі архітэктар беларускага паходжаньня Міхал Балаш. Пра гэта паведаміў беларускі краязнаўца Кастусь Шыталь, які цяпер жыве ў Беластоку.
Фэдэральны суд ЗША задаволіў хадайніцтва Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL) аб папярэдняй судовай забароне ў справе супраць Амэрыканскага агенцтва глябальных мэдыя (USAGM) з той прычыны, што яно не пералічыла сродкі, прызначаныя RFE/RL паводле рашэньня Кангрэса ЗША.
Аляксандар Вусік, як паведамляецца, заробіць 132 мільёны даляраў у баі з брытанскім баксэрам Дэніэлем Дзюбуа. Гэта адзін з самых буйных ганарараў у гісторыі боксу. Па фотаздымках зь дзяцінства і кар'еры Вусіка можна прасачыць яго шлях ад беднай украінскай сям'і да легендарнага статусу сёньня.
Амэрыканская сэнатарка Джын Шахін апублікавала праз акаўнт Сэнацкага камітэта па міжнародных справах ЗША ў сацсетцы X заклік вызваліць палітвязьня, журналіста беларускай службы Радыё Свабода Ігара Лосіка.
У відэаінтэрвію Свабодзе лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская расказвае, як зьмянілася яе праца і асабістае жыцьцё пасьля вызваленьня мужа з турмы.
Лета ў разгары. Ці маюць яшчэ беларусы шанец трапіць на цёплае мора ці ў падарожжа па Эўропе? Якія самыя бюджэтныя і папулярныя турыстычныя кірункі? Разьбіраліся з экспэртамі, турыстычнымі апэратарамі і беларусамі, якія любяць вандраваць.
Падзеі 19 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў «Пералік арганізацый і фізычных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Раман Бясьсмертны, які працаваў надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, перакананы, што зьмены ў Беларусі залежаць ад таго, як хутка і рашуча Ўкраіна пераадолее расейскую агрэсію.
Чаму афіцыйны Менск актыўна дэманструе кантакты з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі, але не атрымлівае рэальных эканамічных вынікаў?
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае дадатковыя захады па забесьпячэньні Ўзброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраваньняў транспартнымі сродкамі і бесьпілётнікамі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый у пэрыяд мабілізацыі і ваеннага часу.
У адным з галоўных Telegram-каналаў, якія вядуць супрацоўнікі ГУБАЗіК, выпадкова апублікавалі інфармацыю аб тым, як правяраюць грамадзян на «экстрэмізм».
Матывы Менску і Масквы абвастраць міграцыйны крызіс — маніпуляцыя гарачымі спрэчкамі наконт міграцыі ў Польшчы, падвышэньне ставак у гандлі з ЗША аб урэгуляваньні, паляпшэньне адносінаў Беларусі з Кітаем.
Былая палітзьняволеная, сьпявачка Мэрыем Герасіменка на сваёй старонцы ў Instagram расказала, што яе зьбіваў муж, і выставіла адпаведныя фотаздымкі. Свабода зьвярнулася да Мэрыем з просьбай расказаць гістрыю гвалту. На момант гэтай публікацыі адказу ад яе не было.
ІТ-спэцыяліст, заснавальнік плятформы SVAE (да 11 лютага — «Новая Беларусь») Павел Лібер зьвярнуўся да грамадзкасьці з просьбай аб фінансавай дапамозе для працы сваёй каманды.
У Беларусі заявілі, што выявілі дамэн, што імітуе сайт Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, празь які выманьвалі грошы ў беларусаў.
Эўразьвяз сёньня прыняў 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Ці можна цяпер казаць пра фінансавую блякаду Беларусі? Пра што сьведчаць новыя інцыдэнты на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу? У праграме «ПіК Свабоды» расказвае Павел Латушка.
Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі просіць беларусаў аб дапамозе, паведаміў фонд салідарнасьці Bysol. На сайце фонду абвешчаны збор для блогера і палітыка.
Арыштаваны на тры месяцы ў Грузіі грамадзянін Беларусі вызвалены. Рашэньне прыняў Тбіліскі гарадзкі суд на пасяджэньні 18 ліпеня. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, які жыве ў гэтай краіне.
Прэм’ер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што Літва пакуль не абмяркоўвае аднаўленьне транзыту калійных угнаеньняў «Беларуськалій» празь Літву.
Эўразьвяз сёньня прыняў 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Ці можна цяпер казаць пра фінансавую блякаду Беларусі? Пра што сьведчаць новыя інцыдэнты на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу?
Натальля Говарава, 43-гадовая цырульніца з Воршы і маці траіх дзяцей, вымушаная была пакінуць Беларусь пасьля таго, як яе асудзілі на 4 гады «хіміі» за камэнтары.
Беларускія праваабаронцы сочаць за разьвіцьцём падзей і папярэджваюць: «Маючы фота і відэа, сілавікі могуць знайсьці яшчэ дзясяткі пратэстоўцаў».
Урад Беларусі разьлічвае сёлета на 11 млн тон збожжавых ураджаю, што выглядае як рэкорд для апошніх гадоў, хоць камбайны не гатовыя да жніва ў трэцяй частцы гаспадарак.
Размова зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай пра тое, як зьмянілася яе жыцьцё пасьля 21 чэрвеня, хто цяпер галоўны ў сямʼі, як куплялі гарнітур Сяргею, ці гаворыць ён па-ангельску, ці ўбачым сэрыял пра гісторыю Ціханоўскіх і шмат іншага з таго, што было па-за кадрам.
Пляцоўка ўжо тры гады дзейнічае ў цэнтры Варшавы пад адрасам Foksal, 11.
Выдаткі на войска ў Беларусі з 2022 году вырасьлі ў 2,6 раза. Усяго на абарону зараз выдаткоўваецца каля 2% ВУП. Гэта менш, чым у суседніх Літве і Польшчы. Расказваем, што ўдаецца зрабіць за гэтыя грошы і якое новае ўзбраеньне набывае Беларусь.
Раней паляваньне на мядзьведзя было забароненае, від уваходзіў у Чырвоную кнігу, але з 1 ліпеня ўлады Беларусі дазволілі яго адстрэл.
Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, аналізуе, што азначаюць новыя матывы ў стаўленьні Дональда Трампа да Расеі, і адказвае на пытаньне, як могуць апошнія падзеі паўплываць на магчымасьці «дыялёгу» паміж Вашынгтонам і Менскам
Расейцы ў ноч на 18 ліпеня атакавалі Запароскую, Днепрапятроўскую і Харкаўскую вобласьці Ўкраіны. Вядома, што загінулі два чалавекі, сямёра параненыя.
У пятніцу 18 ліпеня краіны ЭЗ падпісалі новы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкраіне. У ім далей абмяжоўваецца цана на экспартную нафту з Расеі.
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра вялікую колькасьць рэпрэсаваных у палітычных справах у Беларусі.
Падзеі 18 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі пазбавіла расейскага грамадзянства азэрбайджанскага байца зьмяшаных двубоеў Джавіда Рзаева. Гэта адбылося на фоне крызісу ў адносінах Расеі і Азэрбаджану.
Злучаныя Штаты паведамілі Швайцарыі пра затрымку паставак зэнітна-ракетных комплексаў Patriot, паколькі прыярытэтам зьяўляецца ўмацаваньне супрацьпаветранай абароны Ўкраіны. Пра гэта 17 ліпеня абвясьціла Міністэрства абароны Швайцарыі.
Індэкс Беларусі ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця (МУР), які вызначае ААН з 2016 году, у 2025 годзе зьнізіўся на 8 радкоў у параўнаньні з 2021 годам, калі рэйтынг вызначалі апошні раз. Тады было 24 месца, цяпер — 32.
Чым тлумачыцца ўзмацненьне рэпрэсіяў напярэдадні заканчэньня тэрмінаў даўніны за ўдзел у пратэстах 2020 году? Ці перашкаджаюць Ціханоўскія амэрыканцам размаўляць з Лукашэнкам? Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі? Адказвае Аляксандар Класкоўскі.
У вёсцы Войстам Смаргонскага раёну зьмянілі подпіс на мэмарыяле каля касьцёла, прысьвечаным ахвярам фашызму і камунізму.
Загрузіць яшчэ