Расейская авіякампанія «Аэрофлот» скасавала два рэйсы ў Менск

Аэрапорт Шарамецьцева

Пра гэта сьведчаць зьвесткі раскладу рэйсаў на сайце Нацыянальнага аэрапорту «Менск».

Гаворка пра рэйсы SU1834 і SU1842 Масква (Шарамецьцева) з прылётам у Менск, а 1:45 і 13:45 адпаведна.

Як паведамілі ў кампаніі «Аэрофлот», перанос часу вылету, а таксама скасаваньне некаторых рэйсаў 20 ліпеня ўвялі ў сувязі з часовымі абмежаваньнямі на выкарыстаньне паветранай прасторы ў раёне аэрапорта Шарамецьцева.

Гэта зьвязана з украінскімі дронамі, якія апошнімі днямі атакуюць Маскву і Падмаскоўе ў адказ на няспынныя бамбаваньні ўкраінскіх гарадоў Расеяй.

Пасажырам скасаваных рэйсаў прапануюць вяртаньне цаны білетаў або пераафармленьне іх на наступныя рэйсы, якія выконваюцца ў бліжэйшыя 10 дзён ад даты скасаванага вылету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін чалавек загінуў у выніку расейскага ўдару па Адэсе. Украінскія дроны атакавалі Маскву


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве паведамілі аб пашкоджаньні пад Масквой вытворчасьці баявых частак для дронаў. У Расеі не камэнтуюць