У Беларусі заявілі, што «злачынцы з Украіны» ад імя ДФР выманьвалі ў беларусаў грошы

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваняў знаходзіцца ў структуры Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларус. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі заявілі, што выявілі дамэн, што імітуе сайт Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, празь які выманьвалі грошы ў беларусаў.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны», сайт нібыта выкарыстоўвалі для пацьвярджэньня сапраўднасьці асобаў, якія тэлефануюць пацярпелым.

Сьцьвярджаецца, што за гэтай схемай «стаіць арганізаваная злачынная група з Крывога Рогу (Украіна), што дзейнічае ў фармаце call-цэнтра.

Раней у Сьледчым камітэце Беларусі заяўлялі аб пашырэньні махлярскай схемы выманьваньня грошай у грамадзян, калі іх запалохваюць «справамі ў КДБ» нібыта кіраўнікі арганізацыяў, у якіх яны працуюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі махляры запалохваюць «справамі ў КДБ», каб грамадзяне адкупляліся