Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» ў жывым эфіры расказвае намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
Фрагмэнт з гутаркі:
Ніколі не існуе санкцыйных інструмэнтаў, якія ня будуць мець уплыву на грамадзтва. Але па сацыялягічных апытаньнях, якія праводзілі ў мінулыя разы, большасьць беларускага грамадзтва падтрымлівае падтрымлівае зьмену рэжыму ў Беларусі.
Большасьць беларусаў не падтрымлівае агрэсію Расеі супраць Украіны, у тым ліку ўдзел Лукашэнкі і рэжыму ў гэтым кантэксьце супраць Украіны. І прыкладна палова беларусаў падтрымлівае санкцыйны ціск.
Санкцыйная палітыка — гэта мэтад уплыву на рэжым дзеля таго, каб ён зьмяніў сваю ўнутраную рэпрэсіўную і зьнешнюю агрэсіўную палітыку. У практыцы сучаснай Беларусі (я тады працаваў яшчэ амбасадарам) яна мела свой плён і вынікі. Людзі выходзілі з турмаў, Лукашэнка ішоў хаця б на касмэтычную лібэралізацыю і зьмяншаў канфрантацыю з заходнімі суседзямі.
Мы ж ня хочам, каб Эўрапейскі зьвяз ці NATO распачалі вайну супраць Беларусі і зьмянілі сілай рэжым у Беларусі. Гэта немагчыма, гэта не зьяўляецца стратэгіяй Эўразьвязу і NATO. Тады якія інструмэнты ў нас яшчэ ёсьць? Падняць пратэст у Беларусі, выйсьці на вуліцы, правесьці мітынгі, дэманстрацыі? Ці хтосьці, хто глядзіць гэтае відэа, лічыць такое сёньня рэальным?
Я думаю, што абсалютная большасьць скажа: «Не, гэта нерэальна, немагчыма». Тады давайце карыстацца тымі інструмэнтамі, якія ёсьць.
На жаль, комплекс праблем, які стварыў Лукашэнка за апошнія гады, велічэзны. Санкцыі ўведзены за розныя фактары: за фальсыфікацыю выбараў, за парушэньне правоў чалавека, за палітзьняволеных, за міграцыйную вайну, за захоп цывільнага самалёта. І галоўнае, за агрэсію супраць Ўкраіны.
Зь іншага боку, я не разумею тых палітыкаў, якія кажуць: «Беларускія хлопцы і дзяўчаты, ідзіце ваяваць ва Ўкраіну, бо калі Ўкраіна пераможа, пераможа і Беларусь» і адначасова дабаўляюць, што яны супраць санкцыйнай палітыкі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі.
Маўляў, давайце адкрыем магчымасьці Лукашэнку гандляваць з Эўропай. А гэта значыць адкрыць магчымасьці пастаўляць у Расейскую Фэдэрацыю празь Беларусь тавары, якія пазьней будуць выкарыстоўвацца, каб забіваць ня толькі ўкраінскіх хлопцаў і дзяўчат, але таксама і тых беларускіх хлопцаў і дзяўчат, якія пойдуць бараніць Украіну.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.