ЗША адкладуць пастаўкі Patriot у Швайцарыю, бо Ўкраіна ў прыярытэце

Зэнітна-ракетны комплекс Patriot, ілюстрацыйнае фота

Злучаныя Штаты паведамілі Швайцарыі пра затрымку паставак зэнітна-ракетных комплексаў Patriot, паколькі прыярытэтам зьяўляецца ўмацаваньне супрацьпаветранай абароны Ўкраіны. Пра гэта 17 ліпеня абвясьціла Міністэрства абароны Швайцарыі.

«Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што пастаўка сыстэм Patriot для падтрымкі Ўкраіны будзе прыярытэтам... Гэта таксама ўплывае на Швайцарыю, якая атрымае свае пастаўкі пазьней, чым плянавалася», — паведаміла швайцарскае вайсковае ведамства.

Швайцарыя заказала пяць сыстэм Patriot у ЗША ў 2022 годзе. Пастаўкі павінны былі пачацца ў 2026 годзе і скончыцца ў 2028 годзе. Але 16 ліпеня Пэнтагон паведаміў Міністэрству абароны Швайцарыі пра затрымку паставак.

Паводле Міністэрства абароны Швайцарыі, у мінулым годзе ЗША таксама паведамілі, што вэрсія ракет Patriot PAC-3 MSE будзе пастаўлена ў Швайцарыю пазьней, чым плянавалася, — таксама ў сувязі з прыярытэтам падтрымкі Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп не плянуе перадаваць Украіне дальнабойную зброю