У Расеі будуць караць за выкарыстаньне VPN і пошук забароненых матэрыялаў у інтэрнэце

Ілюстратыўная выява

Раней у Расеі каралі толькі за распаўсюд, а не за спажываньне і пошук у інтэрнэце так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Дзярждума Расеі прыняла папраўкі аб штрафах за выкарыстаньне праграм для доступу да заблякаваных сайтаў і пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша «Настоящее время».

У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Расеі уносяцца два новыя артыкулы — 13.52 і 13.53.

  • Артыкул 13.52 КаАП вызначае адказнасьць за парушэньне парадку выкарыстаньня на тэрыторыі Расеі VPN-сэрвісаў. Яна прадугледжвае штрафы ў памеры ад 50 да 200 тысяч расейскіх рублёў для фізычных асоб, ад 80 да 300 тысяч — для службовых асоб, і ад 200 тысяч да аднаго мільёна — для юрыдычных асоб.
  • Артыкул 13.53 уводзіць адказнасьць за «пошук загадзя экстрэмісцкіх матэрыялаў і атрыманьне доступу да іх, у тым ліку з выкарыстаньнем праграмна-апаратных сродкаў доступу да інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетак, доступ да якіх абмежаваны». Штрафы па ёй складаюць ад 3 да 5 тысяч рублёў для фізычных асоб. Раней у расейскіх законах не было адказнасьці за спажываньне заблякаванага кантэнту.

Папраўкі набудуць моц з 1 верасьня 2025 года.

Каб выявіць такія парушэньні, улады Расеі могуць зьвярнуцца да гісторыі пошуку — альбо ў акаўнце Google, альбо ў гісторыі браўзэра на канфіскаваным прыладзе.

У заканадаўстве Беларусі такіх палажэньняў няма, але ў Беларусі караюць за захоўваньне і распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра адключэньне інтэрнэту: «Без майго ведама гэтага не рабіце»