Як паведамляе РБК, «за» прагаласавалі 306 дэпутатаў, «супраць» — 67, устрымаліся — 22.
Той жа дакумэнт забараняе рэклямаваць заблякаваныя сайты. Таксама ўводзіцца штраф для супрацоўнікаў інтэрнэт-кампаній, калі тыя раскажуць пра тое як наладжана іх узаемадзеяньне зь сілавымі структурамі
За «наўмысны пошук экстрэмісцкіх матэрыялаў» дакумэнт прапануе накладаць адміністрацыйны штраф у памеры ад трох тысяч да пяці тысяч расейскіх рублёў (прыблізна ад 38 да 64 даляраў). За рэкляму заблякаваных сайтаў — штраф да 500 тысяч рублёў (каля 6400 даляраў).
Закон забараняе перадаваць іншым людзям свае сім-карты ад тэлефонаў і паролі і доступы да сайтаў (за выключэньнем асабістага карыстаньня). Таксама Дзярждума прыняла папраўку, што выкарыстаньне VPN-сэрвісаў для злачынства — гэта абцяжарвальная акалічнасьць.
Форум